Фестываль квір культур | BY
DOTYK | ДОТЫК
АДУКАЦЫЯ І МАСТАЦТВА
Пра нас:
— некамерцыйная культурна-асветнiцкая ўстанова, дзейнасць каторай закранае актуальныя тэмы ідэнтычнасці і самавыяўлення, узнімае праблемы гамафобіі, трансфобіі, сэксізму і іншых формаў ксенафобіі ў беларускім грамадстве.
DOTYK выбудоўвае камунікацыю не на мове акадэміі, а на мове мастацтва – універсальнай мове чалавецтва. Мы лічым, што мастацтва паказвае жывыя гісторыі і не спрашчае іх да статыстычных дадзеных. Яно адлюстроўвае складанасць і разнастайнасць свету, варыятыўнасць, якая прысутнічае паўсюдна.
Гісторыя:
DOTYK узнік на пачатку 2015 года з ініцыятывы To Be Queer, стыхійнага і гнуткага згуртавання ініцыятыў, якое ў перыяд свайго існавання выступала ў ролі перамоўнай пляцоўкі і ідэйнай кансалідацыі актывістак/актывістаў, даследніц/даследнікаў, неабыякавых да праблем дыскрымінацыі. У сярэдзіне 2015 года згуртаванне To Be Queer спыніла сваё існаванне, і DOTYK набыў самастойнасць.
2015 ( Мінск, Віцебск, Гродна)
больше фатаздымкаў тут


















Спачатку DOTYK планаваўся як кінафэстываль з суправаджальнымі імпрэзамі, які б раз на год праходзіў у Менску і дапамагаў асэнсоўваць досвед дыскрымінаваных па якой-небудзь прыкмеце груп. Першы кінафестываль прайшоў у Менску у лютым 2015 года. Фестываль уключыў у сябе паказы мастацкіх і дакументальных фільмаў, анімацыі, правядзенне выстаў, лекцый, варкшопаў, канцэртаў і сустрэч з гасцямі з розных краін. Але ўжо праз некалькі месяцаў каманда зразумела, што не жадае абмяжоўвацца выключна яго арганізацыяй. Так DOTYK перарос межы ўласна кінафестывалю і пачаў спалучаць розныя фарматы, ператварыўся ў фестываль квір-культуры, асвоіў розныя пляцоўкі, трапіў па-за межы сталіцы.
Каманда DOTYK імкнецца да таго, каб рэгулярна праводзіць культурна- адукацыйныя імпрэзы ў Менску і абласных гарадах Беларусі. Апроч таго, мы ахвотна супрацоўнічаем з творчымі людзьмі, незалежна ад ступені іх вядомасці і досведу, працуем над стварэннем арт-праектаў, актуальных у лакальным кантэксце.
Каманда DOTYK імкнецца да таго, каб рэгулярна праводзіць культурна- адукацыйныя імпрэзы ў Менску і абласных гарадах Беларусі. Апроч таго, мы ахвотна супрацоўнічаем з творчымі людзьмі, незалежна ад ступені іх вядомасці і досведу, працуем над стварэннем арт-праектаў, актуальных у лакальным кантэксце.
Афіша III фестываля
![]()
Афіша IV фестываля
![]()

Афіша IV фестываля
