︎     ︎     ︎






︎ Відэа-дакументацыя | BY



FUCKi̶s̶m̶TC(он жэ FEMINi̶s̶m̶TC):



Арт-пікнік “Дотык Філе” 



Са-куратары:
Анна Лакціёнава / Валера Краснагір

12.05.2018

Мінскае мора. Санаторый “Юнацтва”



FXXXi̶s̶m̶ Toshain / Ceeh: Secret Performance on the Island of Love, Belarus


12 траўня на выспе кахання на менскім моры вас чакае олдскульны і актуальна-модны музон ад артадаксальных алхімікаў з дуэта Kritchev vs. Ban і дыскжакеек з ЕС.

Художніцы-акцыяністкі і проста красавіцы з баўгарска-расейска-аўстрыяцкага арт-лэйбла FUCKi̶s̶m̶TC  (он жэ FEMINi̶s̶m̶TC) пры сяброўскай падтрымцы адукацыйна-мастацкай квір-групоўкі DOTYK і бябожна палітызаванага арт-порна-фэшн кругласутачнага магазына Filet сардэчна запрашаюць аматараў прыўкраснага на арт-пікнік з элементамі хэпінінга.    

Гастралёркі з Вены Anna Ceeh і Iv Toshain абзываюць сябе post-socialist post activist modular perpetual motion machine і ладзяць вулічныя перформансы на абломках поп-культурнай семантыкі, тэорыі мастацтва, актывізма і contemporary art. Яны выступаюць супраць навешвання ярлыкоў,  крытыкуюць усе ідэалёгіі , прапагандуюць мультыгендарны падыход (няма мужчынскага і жаночага мастацтва) і заклікаюць вызваліць фемінізм з карсэта радыкалізма і стэрэатыпаў.

Пасля дзёрзкай антываеннай акцыі на Краснай плошчы ў пагразшай у бясконцых войнах Маскве, Ганна і Іў зладзяць абсалютна бяскроўны перформанс для мірных беларусаў на менскай рыв’еры. Мальчыкі і дзевачкі, калі вам пашэнціла дарасці да 175+ і вы хочаце ў ім паўдзельнічаць (і атрымаць у падарунак фірмовую цішотку лэйбла) — прыходзьце ў скіні-джынсах або легінсах. Кастынг правядуць самі венскія акцыяністкі.

Мастачкі абяцалі таксама зайграць музычны сэт з навінак глябальнага электроннага андэрграўнда і правесці questions & answers live. Яны адкажуць на вашыя самыя сакравенныя пытанні, ад праблемы мігрантаў у ЕС і крызіса традыцыйнай гендэрнай ідэнтычнасці да ўплыву сэксуальнага кодэкса Прэзідэнта на арт-працэсы ў Беларусі і перспектываў руху за адмаўленне ад звышспажывання.  

Пажаданы дрэс-код: багема на рыв’еры. Скромны фуршэт гарантуецца, але калі вы жадаеце дайсці да патрэбнай вам кандыціі — бярыце свае напоі і закусон. Зброю, наркотыкі і панты пакіньце, калі ласка, дома.











Mark