︎     ︎     ︎







Групавая выстава



БОЛЬШ, ЧЫМ ЯНА


Групавая выстава ў межах фестываля квір культур DOTYK-II




24.02 — 06.03.2016

Корпус_8
Мінск, Беларусь, Машэрава, 8



відэа з адкрыцця

 

Міша Бадасян
                
Сектар.
Алена Аносав
а


Алена Гайдук
FAXXISM. Анна Сіх і Іў Ташан
Похва.
Анн Антыдот
Хэлена Янэчыч
Лусінэ Талалян
Нат Счастнев(а)
 “ДОШКІ”
ксілаграфія, 1,50 х 1,50
2015


Друкаваная ксілаграфічная форма. У якасці асновы для формы выкарыстаныя кухонныя дошкі, на якіх выразаны партрэт бабулі мастацкі і выпадковыя  побытавыя, не звязаныя адна з адной «кухонныя» фразы, што ўтвараюць верш.



Мікаэла
Гэты праект – водгук на асабістую гісторыю жыцця бабулі мастачкі.
Як гэта часта бывае ў жаночай гісторыі, творчая праца і патэнцыял сыходзяць у шматгадовы побыт. Гэта робіцца асабліва прыкметным бліжэй да сталага веку, калі здаецца, што толькі на парэзаных кухонных дошках і засталіся твае сляды.

Прадстаўніцы сталага веку, – нашыя бабулі – вядуць незаўважнае для «вялікага грамадства», «звычайнае» жыццё. Гэтае жыццё часта звязана са стратамі, і, тым не менш, яно насычанае з’явамі. Нам рэдка прыходзіць да галавы, што побач з намі су-існуюць незаўважныя культуры – напрыклад, культуры жанчын старэйшага ўзросту, якія ствараюць «для сябе і сябровак» свае каналы сувязі, сваю мову, правілы і каштоўнасці.

У тэкстах мастачка выкарыстала характэрныя фразы бабулі. Сталы ўзрост – адзін з жыццёвых этапаў чалавечага жыцця.

Статыстычна на постсавецкай прасторы жанчыны часцей за мужчын дасягаюць старасці. Праз фемінізацыю беднасці – тэндэнцыю павелічэння колькасці жанчын, якія жывуць за альбо каля мяжы беднасці, старасць для жанчын нярэдка абазначае надзвычайную неабходнасць ашчаджаць грошы і самоту. Людзі сталага веку з’яўляюцца нябачнай сацыяльнай групай у нашай краіне.

Нябачнасць – характэрная для сучаснай культуры стратэгія ў адносінах да ўразлівых і стыгматызаваных сацыяльных груп: жанчын, працоўных мігрантаў, ЛГБТ, людзей сталага веку, людзей з інваліднасцю і інш.

Усе гэтыя супольнасці аказваюцца тым ці іншым чынам выцесненымі з сацыяльнага поля. Часта ў грамадстве ствараюцца ўмовы для ізаляцыі, што забяспечваюць нябачнасць і сегрэгацыю.
Напрыклад, сярод усіх часопісаў для жанчын няма ніводнага адрасаванага людзям сталага веку. Вельмі рэдка ў той ці іншай супольнасці з’яўляецца магчымасць распавесці пра сябе ад першай асобы, абвесціць пра свае патрэбы, быць пачутымі.
Нябачнасць значыць, што патрэбы людзей з гэтых сацыяльных груп сістэматычна абясцэньваюцца, а самі людзі застаюцца нябачнымі для агульнай культуры як суб’екты, якія маюць уласны гонар, мэты, стратэгіі і каштоўнасныя выбары. Тэрмін з’явіўся ў фемінісцкай інтэрсекцыянальнай тэорыі.
Сучаснае грамадства і культура абыякава, а часам і пагардліва ставяцца да сталых людзей любога гендару. Аднак для жанчын гэта мае сваё значэнне.

Сталы век і старасць лічыцца найстрашнейным перыядам у жыцці жанчыны, бо, адпаведна з уяўленнямі патрыярхальнай і канс’юмерысцкай культуры. Данчыны ў гэтым узросце «губляюць прывабнасць», перастаюць выконваць рэпрадуктыўныя функцыі і значна памяншаюць свой удзел на рынку працы.

Сталыя жанчыны часта адчуваюць на сабе ўвесь цяжар працоўнай дыскрымінацыі і эканамічнай залежнасці.

Цяжар сацыяльных усталёвак – іншы від ціску: жанчын з дзяцінства вучаць саромецца і хаваць узроставыя змены, прыніжаць значнасць уласных патрэбаў. Аднак, насуперак стэрэатыпам, досыць часта сталы ўзрост адчуваецца жанчынамі як перыяд вызвалення, калі яны могуць (часам упершыню за ўсё жыццё) дазволіць сабе «пажыць для сябе», арыентуючыся толькі на свае патрэбы, хай нават і з абмежаваных сродкаў.

Для жанчын гэты перыяд у тым ліку – магчымасць быць вольным ад сацыяльных абавязкаў перад сям’ёй/мужам і/альбо перад працадаўцамі. Шматлікія жанчыны пачынаюць займацца тым, што раней не паспявалі альбо не дазвалялі сабе рабіць, – займацца творчасцю, прысвячаць шмат часу ўлюбёным хобі альбо знаходзіць новыя, вандраваць.

Мікаэла Мастачка, актывістка. Нарадзілася ў Маскве ў 1983 годзе. Скончыла факультэт псіхалогіі МДУ ім. Ламаносава і мастацкі каледж па спецыяльнасці «Класічная і камп’ютарная анімацыя».
У 2012 пачала працаваць у галіне сучаснага мастацтва на тэмы гендару, калектыўнай гісторыі, жаночай сацыялізацыі і ідэнтычнасці ў самых розных медыа – ад стрыт-арту да перформансу і жывапісу. У 2014 годзе ў калабарацыі з М. Віннік запусціла праект жаночых майстэрняў «Кухня». У 2015 годзе мадэруе рыдынг-групу адукацыйнага цэнтра «Гаража» па фемінісцкай тэорыі і крытыцы сучаснага мастацтва. Удзельніца выставаў «Фемінісцкая (арт) крытыка», Выставы жаночай сацыяльнай графікі ў галерыі «Фемінісцкі аловак» ІІ, «Міжнародны жаночы дзень», «Перформанс у Расеі – картаграфія гісторыі».



Відэа с фестываля

Mark