17.04 – 18.04.2017
Бог адзіноты - не кахання
Фото: Полина Ходорик
Драматическая фотосессия в 2-х актах по пьесе Николая Рудковского
Режисёр: Давид Мгебришвили (Грузия)
Художник-постановщик Тамара Охикян
Соавтор проекта и продюсер Катерина Солодуха
Режисёр: Давид Мгебришвили (Грузия)
Художник-постановщик Тамара Охикян
Соавтор проекта и продюсер Катерина Солодуха
“Бог козыту” у “Сталоўцы XYZ”Часопіс “Мастацтва” №6 (411). 2017-06, ст. 46
Упершыню ў гісторыі беларускага тэатра галоўны герой, праз прызму пачуццяў якога глядзельня ўспрымае сцэнічныя падзеі, прадстаўнік нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Гэта фотамастак Ілля (Дзмітрый Рачкоўскі). У ягоных постмадэрнісцкіх інтэрпрэтацыях біблейскіх сюжэтаў і старажытных еўрапейскіх казак паўстае крызіс заходнееўрапейскай культуры. Гомасэксуальнасць, бясплоддзе, клімакс і іх перажыванне выклікаюць прагу «духоўнай апладнёнасці». Для Іллі доўгачаканым натхненнем і надзеяй на каханне становіцца малады гастарбайтар з ісламскага свету (Дзмітрый Ягораў). Аглухлы юнак прыдумляе сабе бога козыту, бо «калі казытліва, хочацца жыць». Ілля кліча новага сябра Цімам - у гонар упадабанка, які нядаўна памёр...
Мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага грузінскага драматычнага тэатра імя Валяр’яна Гунія, рэжысёр спектакля Давід Мгебрышвілі працуе буйнымі, вольнымі, яркімі мазкамі ў палітры ад жывых эмоцый да штучнай крыві. Ягоным палатном робіцца ўся арт-прастора «Сталоўкі XYZ». Да пытання пра інтэрактыўнасць сучаснага тэатра: я не памятаю спектакля, дзе глядзельня была б так шчыльна злучана ў дзеянні (напэўна, так пачуваліся гледачы на пастаноўках Шэкспіра ці Мальера).
Мастачка-пастаноўшчыца Тамара Ахікян увасабляе фатаграфічныя выявы мадонаў Іллі, апісаныя ў драматургічным тэксце. У візуальным вырашэнні спектакля яна досыць стэрыятыпна звяртаецца да геаметрычных ліній і суадносін колераў (чырвонага, чорнага, белага і шэрага); пераканаўчым знакам непераадоленай дэпрэсіі галоўнага героя паўстае акно з чорнымі драпіроўкамі, што дастаюць да падлогі. Сімвал дапаўняецца графічным малюнкам на белай сцяне, які цытуе «Стварэнне Адама» Мікеланджэла*
Натурніца Іллі Ева (Марына Дзямідчык-Здаранкова) не можа мець дзяцей ад бясплоднага багатага мужа, а спробы зацяжарыць ад іншых мужчын застаюцца няўдалымі. Сярод постмадэрнісцкіх мадоннаў з карсцін Іллі прыроду мужчынскай гомасэксуальнасці Мікалай Рудкоўскінебеспадстаўна бачыць у адносінах з маці (у пацверджанне гучыць малітва Евы да Панны Марыі). Ева просіць Іллю пра дзіця і толькі з ім яе мара спраўджваецца, бо яе сябра-гей - менавіта той мужчына, якога яна кахае душой.
Экспазіцыя дзіўных мадоннаў не прыносіць Іллі творчага здавальнення. Цім пытае ў Іллі:«Ты хочаш трапіць у рай?..» - і гэтае пытанне бачыцца не выпадковым, а сустрэча стае апошняй: забіваючы Іллю, Цім выпраўляе яго ў той самы рай...
Часам, сустрэўшы чалавека, цвёрдага ў перакананнях ды паслядоўнага ў памкненнях, немагчыма не ўсцешыцца гэтым знаёмствам - нават калі ягоных поглядаў ты не падзяляеш. Новы праектны тэатр«HomoCosmos» напрацоўвае свой непаўторны рэпертуар і спраўджвае мастацкую місію сацыяльнай дэтабуізацыі. Драматычная фотасесія пакідае вострую прагу Кахання і прысутнасці Бога.
*прынт на сцяне «Стварэнне Адама» Мікеланджэла быў створаны ў межах фестываля квір культур DOTYK-IV