Успаміны | BY
Святлана Станкевіч:
Бюро МФМ
Як фотаздымкі знакамітых фатографаў з’явіліся ў савецкай сталоўцы?
2016 — 2018
Як сталоўка з катлетамі «ператварылася» у фотабюро
– Так адбылося, што маё з’яўленне ў прасторы Сталоўкі XYZ было звязана са стварэннем Бюро Месяца Фатаграфіі ў Мінску (Бюро МФМ – скарочана), – успамінае Святлана. – Фестываль з’яўляецца аўтаномным і не звязаны з дзейнасцю Сталоўкі XYZ, але яе прастора была месцам для каммунікацыі, супрацы і ўзаемадзеення праектаў і ініцыятыў рознага кірунку.
Бюро МФМ планавалася як пляцоўка для каммунікацыі фатографаў, куратараў, крытыкаў, а таксама як месца для выстаў і даследчай дзейнасці ў вобласці фатаграфі. Першымі праектамі Бюро МФМ сталі – Архіў Бюро МФМ і Прэмія Бюро МФМ.

Так з канца студзеня 2017 года распачалася мая дзейнасць. Да гэтага разам з Андрэям Лянкевічам мы супрацоўнічаліі ў межах прасторы ЦЭХ, дзе я працавала ў якасці адміністратаркі каля 2 гадоў. Пасля гэтай супрацы Андрэй запрасіў мяне далучыцца да праекта Бюро.
Я была ў захапленні ад таго выкліка, які быў перад намі – трэба было рабіць усё з самага пачатку, бо простатора, дзе павінна было «асесць» Бюро, яшчэ нядаўна была савецкай сталоўкай. Тут выдавалі ежу працоўнікам завода, а затым збіралі брудны посуд – і пра мастацтва ніякай размовы не было.

Цягам трох месяцаў мы стварылі ўтульнае памяшканне, дзе змагла працаваць наша каманда. Мы пачалі збіраць Архіў і ў Бюро з’явіліся працы знакамітых фатографаў: Сяргея Брушко, Юрыя Васільева, Максіма Сарычава, Ігара Саўчанкі, Сяргея Кажамякіна, Андрэя Лянкевіча, Сяргея Лескеця.
фатаздымак Святланы Станкевіч
Глыбокае пагружэнне ў тэму скарацечнасці жыцця
У верасні 2017 года галоўнай пляцоўкай для фестываля стала Сталоўкі XYZ, дзе было прадстаўна 6 выставачных праектаў. Выклік, які быў перед камандай МФМ на гэты раз складаўся з таго, каб у адносна невялікай прасторы арганічна размясціць 6 праектаў, якія б існавалі аўтаномна, а таксама каб кожны мог перадаваць сваю асабліваю атмасферу.

На мой погляд, гэтай няпростай мэты камандзе выдатна атрымалася дасягнуць у многім дзякуюцы складаным архітэкрурным рашэнням падчас мантажу выставы.
Фестываль атрымаўся вельмі яркім і незабывальным і цэлы месяц для наведвальнікаў былі даступнныя праекты: «Найлепшы бок» ад праекта ВЕХА, IsNot ад праекта SPUTNIK, «Выклік дахаты» ад праекта Indie, «Што не памірае, тое і не жыло» ад Album.pl, Жаноччы эмансіпацыйный праект: між утопіяй і рэачаіснасцю (да 100 годдзя рэвалюцыі 1917 года).

Выстава «Што не памірае, то і не жыло» ад праекта Album.pl з пахавальнай архіўнай фатаграфіяй беларуска-польскага памежжа – глыбокае пагружэнне ў тэму скарацечнасці жыцця, да якой амаль не звяртаецца сучасная массавая культура.
Бо зараз для массавай культуры больш звыклая гісторыя – звяртацца да пасыла браць максімум ад жыцця тут і цяпер.
Але гэта не пра заўседы, гэта только адзіны момант, які калісьці знікае… З аднаго боку гэта была няпростая выстава, але для наведвальнікаў яна стала сапраўдным экзістынцыйным вопытам.

фатографка Таня Капітонава
Фестываль Месяц Фатаграфіі ў Мінску 2017 года быў у многіх сэнсах неперадавальным вопытам, які быў магчы толькі ў той прасторы, дзе быў створаны – Сталоўка XYZ. Атрымаўся удалы сембіез, калі незвычайнасць месца раскрылася і была ўдала скарыстана ўнікальнасцю праекта.
Трэба адзначыць праект калектываў Indie і SPUTNIK для якіх выкарыстоўвалася ўнікальнае архітэкрунае рашэнне – спецыяльныя падвясныя канструкцыі.
Праекты паказваліся ў замкнутай прасторы, дзе ўся ўвага чалавека аддаваляся толькі самаму праекту і той атмасферы, якую ен ствараў.
Патрапіўшы на галоўную экспазіцыю ты ня мог хутка прабегчы і адным позіркам праглядзець усе выставы, бо ўсе працавала на тое, кабы ты паступова ад праекта да праекта канцэннтраваў увагу на кожнай асобнай тэме і каннтактаваў з ёй.

У мяне засталіся вельмі цёплыя ўспамі пра гэтыя дні, пра вопыт, пра прастору Сталоўкі XYZ.
Калі б мяне запыталі: ці гатова я прайсці гэта яшчэ раз? Я б адразу пагадзілася, бо гэта непаўтоны пераасэнсаваны вопыт, калі ты артымоўваеш прастору, дзе можна разгарнуць сваю творчаю дзейнасць, сустрэць неабыякавых людзей, якія падзяляюць твае ідэі ці займаюцца нечым карысным для грамадства.
Хаця не абавязкова паказваць нейкі каэфецыент карыснасці, бо самае галоўнае у тым, што гэтае месца нясло ў сабе дух свабоды, без якога немагчыма творчасць і развіцце. Яна дае найлепныя падставы для самавыяўлення. Дух свабоды, супраца, адкрытасць – вось чым мне запомніалася Сталоўка XYZ.