︎     ︎     ︎






Рэцэнзія на спектакль | BY



Дзмітрый Ермаловіч-Дашчынскі:

Бог адзіноты -
не кахання





17 - 18.04.2017 

“Бог козыту” у “Сталоўцы XYZ
Часопіс “Мастацтва” №6 (411). 2017-06, ст. 46




П’еса­ бе­ла­рус­ка­га ­дра­мат­ур­га ­Мі­ка­лая­ Руд­коў­скаг­а, выб­уд­а­ва­ная ­па­ ка­но­нах ­кла­січ­най  дра­ма­тург­іі,­ з ­бліс­ку­чым ­тэк­стам­ і адметным­і­ дач­ы­нен­ня­мі ­пер­са­на­жаў,­ ство­ра­на­ ў 2010 ­го­дзе, ­але ­ ні­быт­а ­сён­ня:­ драма­тыч­ную ­фот­а­се­сію­ «Бог ­ко­зы­ту» ­прадста­ві­лі­ аўта­ры­ пра­екта­ «HomoCosmos» Ка­ця­рын­а ­Са­ла­ду­ха ­і ­Да­ры­юш ­Язер­скі­ ў­ га­ле­рэі­ «Ста­лоў­ка­XYZ»­.

Упер­шы­ню ­ў ­гіс­то­рыі ­бе­ла­рус­ка­га­ тэ­атра­ га­лоў­ны­ ге­рой,­ праз­ прыз­му­ пач­уц­цяў­ яко­га­ гля­дзе­льн­я­ ўспры­мае­ сцэн­іч­ныя­ падзеі, прадс­таў­нік ­не­тра­дыц­ыйнай ­сэк­су­альнай­ ары­ентац­ыі. ­Гэ­та ­фо­та­мас­так­ Ілля­ (Дзміт­рый ­Рач­коў­скі). У ­яго­ных ­по­ст­ма­дэрн­ісцкіх інтэрп­рэ­та­цы­ях ­біб­лей­скіх­ сю­жэ­таў ­і ­ста­ра­жытн­ых­ еўрап­ей­скіх ка­зак­ па­ўстае кры­зіс ­за­ход­не­еўрап­ей­скай­ ку­ль­ту­ры.­ Гомасэксуаль­насць,­ бяс­плод­дзе, ­клімакс ­і ­іх ­пе­ражыв­анн­е выкліка­юць­ пра­гу­ «ду­хоў­най­ апладн­ё­нас­ці». ­Для­ Іллі доўгачаканым ­натхнен­нем ­і ­надзе­яй­ на ­ка­хан­не ­ста­нов­іц­ца ма­лад­ы ­гас­тар­бай­тар­ з­ іслам­скаг­а ­све­ту (Дзмітр­ый­ Яго­раў).­ Аглух­лы ­юнак ­пры­думл­яе ­са­бе ­бо­га ­ко­зы­ту, ­бо­ «ка­лі­ ка­зыт­лі­ва, хочац­ца ­жыць».­ Ілля­ клі­ча­ но­ва­га ­сяб­ра ­Ці­мам - у ­го­нар упадабан­ка,­ які ­ня­даўн­а ­памёр...­

Мас­тацк­і ­кі­раў­нік­ Дзяр­жаў­на­га ­груз­ін­ска­га ­драм­а­тыч­на­га ­тэа­тра­ імя­ Ва­ляр’яна­ Гу­нія,­ рэ­жыс­ёр ­спек­так­ля ­Да­від ­Мгебр­ыш­ві­лі­ працуе­ буй­ным­і, ­во­льн­ы­мі,­ яркім­і ­маз­ка­мі­ ў ­па­літр­ы ­ад ­жыв­ых эмо­цый­ да ­штуч­най­ кры­ві. ­Яго­ным ­пал­атн­ом ­ро­біц­ца ­ўся ­арт­-прастора ­«Ста­лоў­кі ­XYZ».­ Да­ пы­танн­я ­пра­ інтэ­ракт­ыў­насць сучас­наг­а ­тэ­атра: ­я ­не­ па­мя­таю­ спектак­ля, ­дзе ­гля­дзе­ль­ня­ бы­ла б так шчыльна злучана ў дзеянні (напэўна, так пачуваліся гледачы на пастаноўках Шэкспіра ці Мальера).

Мастачка-пастаноўшчыца Тамара Ахікян увасабляе фатаграфічныя выявы мадонаў Іллі, апісаныя ў драматургічным тэксце. У візуальным вырашэнні спектакля яна досыць стэрыятыпна звяртаецца да геаметрычных ліній і суадносін колераў (чырвонага, чорнага, белага і шэрага); пераканаўчым знакам непераадоленай дэпрэсіі галоўнага героя паўстае акно з чорнымі драпіроўкамі, што дастаюць да падлогі. Сімвал дапаўняецца графічным малюнкам на белай сцяне, які цы­туе­ «Ства­рэн­не ­Ад­ама»­ Мі­ке­ланд­жэ­ла*

Му­зычн­ым ­лей­тма­тыв­ам ­аб­ран­ы­ «На­к­цюрн­ No20»­ Фрэ­дэ­рык­а ­Шап­э­на ­(а ­эпі­зо­дам, ­дзе Ілля­ звяр­тае­цца ­да ­но­вых­ інтэр­прэ­та­цый - ­вы­явы­ Чыр­во­най­ Ша­пач­кі,­ Дзяў­чынк­і ­з ­запалк­а­мі, ­Дзюйм­о­вач­кі, -па­пя­рэд­ні­чае ­дык­тарс­кі ­тэкст,­ што­ зу­сім­ за­ліш­не). ­Ця­гам дзея­ння ­ён ­успрым­а­ецца­ да­куч­лів­а. ­Леп­шым­ раш­эн­нем ­маг­ла ­б ­зра­біц­ца ­акцэн­тна ­ўмоў­ная ­му­зыч­на-­гук­а­вая­ парт­ытур­а ­без­ вы­знач­а­ных­ (і ­ад­наз­нач­ных)­ адзнак. Спектакль ­па­траб­а­ва­ль­ны ­да ­артыст­аў -  і та­му ­што­ ад­лег­ласць ­ад ­гле­да­чоў ­мі­ні­мальная, ­і ­та­му ­што ­тэкст ­дра­мат­ур­га ­вір­ту­озны.­ Асобн­ыя ­сцэ­ны ­выр­а­ша­юцца ­праз­ ві­дэа - пра­фе­сій­на ­зроб­лен­ае ­чорн­а-­белае­ кі­но, ­транс­ля­ва­нае ­на ­два­ імправ­і­за­ва­ныя экран­ы, ­а ­гэ­та ­вы­ма­гае­ спрытн­ай­ пра­цы­ ў­ роз­ных­ мас­тац­кіх­ плоск­ас­цях.­ Бяс­спрэчн­ая акцёр­ская­ пе­ра­мог­а - скла­да­ны­ ман­а­лог­ ма­ці­ Іллі­ буй­ным­ кі­не­ма­таграфічным планам у выкананні Ганны Маланкінай: часам мы кахаем роўна настолькі, настолькі можам, але для таго, каго мы кахаем, гэта нікчэмна мала...

Натурніца Іллі Ева (Марына Дзямідчык-Здаранкова) не можа мець дзяцей ад бясплоднага багатага мужа, а спробы зацяжарыць ад іншых мужчын застаюцца няўдалымі. Сярод постмадэрнісцкіх мадоннаў з карсцін Іллі прыроду мужчынскай гомасэксуальнасці Мікалай Рудкоўскі небеспадстаўна бачыць у адносінах з маці (у пацверджанне гучыць малітва Евы да Панны Марыі). Ева просіць Іллю пра дзіця  і ­то­льк­і ­з ­ім­ яе ­мар­а ­спраў­джвае­цца,­ бо ­яе ­сяб­ра-­гей - ­ме­нав­і­та ­той ­мужч­ы­на,­ яко­га ­яна ­ках­ае­ душой.
Экс­па­зі­цыя­ дзіў­ных ­ма­дон­наў ­не­ прын­о­сіць­ Іллі­ твор­ча­га ­здав­а­ль­нен­ня.­ Цім ­пы­тае­ ў Іллі:­«Ты ­хо­чаш­ тра­піць ­у ­рай?..» - і ­гэ­тае­ пы­тан­не ­ба­чыц­ца ­не ­вы­пад­ко­вым,­ а ­сус­трэ­ча стае­ апош­няй:­ за­бі­ва­ючы­ Іллю,­ Цім­ вы­праў­ляе ­яго ­ў ­той ­са­мы ­рай...­

Ча­сам, ­сус­трэў­шы ­ча­лав­е­ка, ­цвёр­даг­а ­ў ­пе­ра­ка­нанн­ях ­ды ­па­сляд­оў­на­га ­ў ­пам­кнен­нях, не­магч­ы­ма ­не ­ўсцеш­ыц­ца ­гэ­тым ­зна­ёмствам - на­ват­ кал­і ­яго­ных­ по­гля­даў­ ты­ не­ падзяля­еш.­ Но­вы­ пра­ектны­ тэ­атр­ «HomoCosmos» ­на­прац­оў­вае ­свой­ не­паў­тор­ны­ рэ­перту­ар ­і ­спраў­джвае­ мас­тац­кую­ мі­сію ­са­цы­яль­най­ дэ­та­бу­іза­цыі.­ Драм­а­тыч­ная ­фо­та­сесія ­па­кід­ае ­вос­трую­ пра­гу­ Ка­хан­ня ­і ­прыс­ут­насц­і ­Бо­га.


* прынт на сцяне «Ства­рэн­не ­Ад­ама»­ Мі­ке­ланд­жэ­ла быў створаны ў межах фестываля квір культур DOTYK-IV


 





Фото: Полина Ходорик

                
Драматическая фотосессия в 2-х актах по пьесе Николая Рудковского,
реж. Давид Мгебришвили (Грузия).
Художник-постановщик Тамара Охикян.
Соавтор проекта и продюсер Катерина Солодуха.

Mark