Рэцэнзія на выставу / BY
“Выхоўваць новыя густы” Сяргея Кірушчанкі

Алеся Белявец:
Ружовае на крыві
Мастацтва №12 (417), 2017-12, ст. 10
Трыпціх пад назвай«Мяса» — цэнтральны элемент вялікай інсталяцыі, дзе асновай
выступілі жывапісныя палотны, да канца нечытэльныя без паху таннага баршчу (з рэальнай сталоўкі паверхам ніжэй), без перспектывы экспазіцыйнай прасторы, выбудаванай па фармальнай прыкмеце храма з галоўным кульмінацыйным творам у тарцы, нарэшце, без кнігі—каталізатара праекта, што надае гэтай дзеі выразны ідэйны вектар.
Здавалася б, усё так проста; мастака натхнілі лакацыя былой сталоўкі (галерэя размясцілася ў памяшканні, якое захавала свае былыя родавыя прыкметы) і кніга “Кулінарыя”, выдадзеная ў 1955 годзе, у перыяд пасляваеннай беднасці і адначасовага аднаўлення савецкай гаспадаркі, калі рэцэпты нерэальных блюд з маладасяжных прадуктаў успрымаліся як карцінкі-абяцанні новага жыцця.
Аднак не ўсё так адназначна.
І гэтыя брутальныя вобразы мёртвай плоці, з алюзіяй на суцінскія, і нейтральныя палосы ружовага - прыйшлі яны ці з мінулага геаметрычнага этапу развіцця мастака, ці з дызайну выдання “Кулінарыі”, і- усё сведчыць пра тое, што інтэнцыі вузейшыя за атрыманы вынік, а тлумачэнні больш простыя, чым мова жывапісу: яна ў мастака магутная, шматпластавая, моцна сплаўленая на сінтэзе геаметрызму і фігуратывізму, дакладна - кропкава - упісана ў прастору ды здольгая ўплываць незалежна ад яе атмасферы.
Паважаю мастакоў неспакойных, з пастаянным пераасэнсаваннем уласнага шляху. Савецкія рэмінісцэнцыі даволі нечаканыя для Сяргея Кірушчанкі, у перыяд актыўнасці тут сацарту творца давалі відавочна праігнараваў гэты трэнд, займаючыся чыстыс мадэрнісцкім жывапісам. І я не змагла не спытаць, якім да чынам ён адшукаў крыніцы натхнення ў савецкім выданні па кулінарыі.
- Нешта ў паветры адчуваецца, год усё ж юбілейны, Не чакаў, што мяне гэта тэма закране, але раптоўна супала прапанова ад галерэі з маімі памкненнямі вярнуцца да старога жывапісу, да пейзажу і нацюрмортаў. Узнікла патрэба ў перапынку ў працы з геаметрычнымі рашоткамі. Стылістыка маіх новых работ, безумоўна, не сацартаўская, але творы зроблемы з іроніяй.
Ружовыяу ўстаўкі, напрыклад, нарадзіліся з-за дызайну самой кнігі, дзе карцінкі з раздзелкай мяса «натыканы» даволі бесталкова. Яны сімвалізуюць гламур, адсюль такі выразны кантраст з трагічнасцю саміх карцін, высякаецца патрэбная іскра - настальгіі і трагізму.
- Вы ж не асуджаеце...
- Не, чаму, вельмі асуджаю, па тэксце гэта відаць.
- А ў працах - не...
- У працах усё складаней. Жывапіс мае свае заканамернасці, у яго нельга напрасткі прыўносіць свае ідэі.

Цікава, што кулінарная кніга - рарытэтнае выданне - ляжала
ў мастака шмат гадоў, сябры
нават падказвалі. каб напісаў
жывапісныя творы па матывах страў ды прадаў рэстаратарам.
Як гэтая жартаўлівая ідэя камерцыйнага праекта перарасла ў прыстойную экспазіцыю, насычаную цалкам супрацьлеглымі сэнсамі, - неспазнаная таямніца нараджэння, але відавочна, што галоўная прычына - у дакладнасці адчування часу.
Ад строгага геаметрычнага жывапісу колеравага поля, з яго вывераным рытмамі суадносінамі ліній і форм - на новы віток, да старога добрага экспрэсіянізму. Але, нават развіваючыся ў межах экспрэсіянізму, мастак Сяргей Кірушчанка заўсёды зважаў на выбудоўванне той прасторы, складнікам якой станавіліся яго жывапісныя творы.
Як, напрыклад, у вельмідаўняй выставе «Прастора сіняга» ён выстаўляў працы разам з Тамарай Сакаловай, узгадняючы з яе творамі не толькі колеравую гаму, але і перспектывы агульных планаў.
Тут, у «Сталоўцы XYZ», дакладна растаўленыя акцэнты, ружовыя абстрактныя плоскасці ў жывапісных працах - як сетк макета - спрыяюць нарастанню рытму ўсёй экспазіцыі, каб атрымаць рэха-канцэнтрат на галоўнай сцяне. Там ужо не кавалкі мясной тушы, а самадастатковая архітэктоніка форм, каталагізаваныя абломкі крушэння, тупікі і крыкі.
Менавіта тут задаеш сабе пытанне: пра што творы? Пра падманутыя надзеі? Пра ілюзорныя перспектывы? Так гэта падаюць суправаджальныя тэксты.
Калі глядач рухаецца ўздоўж твораў, кожны з іх успрымаецца самадастатковым. Старазапаветны сюжэт з нажом (рукой Бога) супадае са сцэнай раздзелкі мяса. Парадаксальна, але фізіялогія сыходзіць на далёкі план, саступаючы месца фармальнай прыгажосці кампазіцыі - геаметрычнаму рытму, экспрэсіі каларыту, танальнай строгасці. Ружовыя плоскасці ў некаторых кампазіцыях - лёгкі старонні акцэнт, у некаторых становяцца дамінуючай структурай, сіметрычна разразаючы выяву на дзве часткі - дзённую і начную, цёмную і светлую.
Дарэчы, назва выставы - «Выхоўваць новыя густы» - гэта цытата міністра знешняга гандлю СССР Анастаса Мікаяна.
«Кулінарыі» папярэднічаў грунтоўны, як тады было прынята - ідэалагічны - тэкст. І тое, што праект будзе цудоўна глядзецца як у прасунутай рэстарацыі, так і ў лепшых еўрапейскіх галерэях сучаснага мастацтва, указвае не столькі на тое, што мастацтва рэчшматфунцыйная паводле сваёй прыроды, але на тое, што выяўленчыя медыя актыўна ўздзейнічаюць на наш досвед і без дапамогі мовы. Бачанне як важны сродак пазнання свету з’яўляецца даволі самастойным у стасунках да рацыянальнага мыслення. Але пытанне не ў тым, што мы разумеем без суправаджальнага тэксту, а ў тым, наколькі глядач здольны ўбачыць у ідэйна дэтэрмінаваным жывапісе яго невідавочныя сэнсы.

Фатограф Аляксандра Канончанка