︎     ︎     ︎






Рэцэнзія | BY



Любоў Гаўрылюк:

Структуры, прасторы, чаканні...





06.09 — 06.10.2017

Мастацтва
№11 (416). ст



Абнаўленне

Асноўная экспазіцыя IV МФМ атрымалася мудрагелістай, відовішнай і кампактнай адначасова.
Па-першае, чаканні былі падагрэтыя інфармацыяй аб пераездзе фестывалю з “ЦЭХа” ў “Сталоўку XYZ. Па-другое, у першых шасці выстаў аказалася складаная архітэктурная кампазіцыя, якая запатрабавала ад гледача актыўнага ўключэння ў прастору і навыкаў арыентацыі ў ёй. А па-трэцяе, у дадатак да выстаў была паказана светлавая інсталяцыя Клемена Брыена, кто апарэджвала маштабны выхад на плошчу Свабоды ў Дзень горада.



Гэты бонус, як і вітальныя словы амбасадараў Францыі і Ізраіля, кіраўніцтва Польскага Інстытута ў Мінску, плюс жывыя аўтарскія экскурсіі без адкладання ў доўгую шуфляду стварылі патрэбны настрой.
У такія вечары здаецца рэальнай лічба ў 500 тысяч наведвальнікаў МФМ: гэты фестываль дакладна не “для сваіх”, ён прыцягвае новую публіку, выконваючы, як вядома, задачы “пашыраць разуменне фатаграфічнага медыуму, спрыяць развіццю культурнага поля і ўмацаванню статусу беларускай фатаграфіі ў рэгіёне і свеце”.
І гэта толькі пачатак, першыя 6 з 16, 1 пляцоўка з 10 у 4 гарадах, а яшчэ майстар-класы, семінары і прэзентацыі.
“Калектывізацыя”

Такая тэма “Месяца” — знаходка, на першы погляд, дзіўная, але, безумоўна, дае спажыву для разважанняў. Магчыма, хтосьці з аўтараў прапанаваў бы адсылкі да 1920-х — каб так ужо ў лоб не аглушаць стагоддзем Кастрычніцкай рэвалюцыі, але і не выключаць звароту да гэтай праблематыкі. Магчыма і не самыя сучасныя канатацыі з паняццямі прымусу, грамадскіх і карпаратыўных дзеянняў, публічнысці да інш.
Міжнародны кантэкст
толькі дадае гэтай справе пікантнасці, але ў плане пашырэння інтэрпрытацый трэба аддаць належнае і маладому гледачу: наўрад ці ў яго з калектывізацыяй звязаныя брутальныя гістарычныя асацыяцыі.


Увогуле канцэпцыя так і не апраўдала сябе ва ўсей паўнаце сённяшняга дня, то ўжо сапраўды прыцягнула ўвагу да аб’яднаных намаганняў у групах “ВЕХА”, Indie, Sputnik Photos, By Now, Albom.pl, Беларускім саюзе фатографаў, удзельнікаў выстаў “Месца”, “Жаночы эмансіпацыйны праект: між утопіяй і рэчаіснасцю”. Каб скончыць з праграмай, адзначым, што толькі нямногія выступілі ў адзіночным разрадзе: Анрэй Лянкевіч з праектам “Бывай, Радзіма”, Альберт Цехановіч “Там”, архіўны Леў Дашкевіч “Беларусі прысвячаецца”.

 
Сацыяльныя, доўгайграючыя

Два адрозненыя праекты, што працуюць, аднак, на блізкіх палях, на мой погляд, стануць значнымі і рэзананснымі з пункту гледжання перспектывы.
Гэта “Найлепшы бок” групы “ВЕХА” (Леся Пчолка і Ганна Бундзелева), які проста нельга было не заўважыць, і свайго роду спроба пяра Беларускага саюза фатографаў “Vortex preview”. “ВЕХА” нарадзілася на мяжы сацыальнага і фатаграфічнага, дзе задачай было ўсё ж такі першае: захаванне гістарычнай памяці, у прыватнасці беларускай, у прыватнасці сямейнай. Фатаграфія стала інструментам, але матэрыял старыя, бессістэмныя хатнія зборы  выявіўся такім шырокім, што ісці за ім можна было не азіраючыся. Аднаўленне сямейнага альбома з рэстаўрацыяй фатаздымкаў, а затым наданне яму якасці мастацкага стала той працай “ВЕХА”, яд якой заставаўся толькі адзін крок да выставачнага праекта.
Па словах Лесі Пчолкі, “у Беларусі захавалася вельмі мала дарэвалюцыйных і даваенных архіваў, а тое, што ёсць, падпала пад забыццё, рэпрэсіі, забароны. Многае пацярпела з-за палітычнах падзей пачатку XX стагоддзя. Калі цяпер старыя здымкі знішчыць, рассыпаць гэтыя крохкія канверты, мы страцім іх назаўжды. Таму мы рабілі перш усё карысную справу для беларускага грамадства: пачалі, наколькі магчыма, структураваць, аднаўляць, стварыць лічбавыя копіі старых адбіткаў, выбудоўваць новыя альбомы для новых пакаленняў сям’і. Бо людзі вельмі прыблізна ведаюць сваіх продкаў: чым далей ад бабулі з дзядулем, тым больш пытанняў, праблем... Пры гэтым усе разумеюць, што фатаграфіі распавядаюць вельмі шмат асабістых гісторый, і трэба з гэтай папяровай спадчынай нешта рабіць.


Нашы прапановы апынуліся запатрабаваныя, і з часам стала магчымам абагульніць сабраны матэрыял як этнаграфічны, выявіць культурныя архетыпы. Так мы прыйшлі да выставачнага этапу: выявілі традыцыю, сабралі архіўныя кадры з ручнікамі, урачыстыя, падзейныя для сем’яў. Паказ у рамках асноўнай праграмы дапамог прыцягнуць шырокую ўвагу да праблемы, за што мы вельмі ўдзячныя МФМ. Водгукі на “Найлепшы бок” натхняюць”.
Да калектыўна-прафесійных я б аднесла і інтэрактыўны праект “Vortex preview” Саюза фатографаў, вынесены на агароджу галерэі “Ў”. Пры куратарстве Сяргей Ждановіча творчы саюз сабраў па пяць знакавых кадраў сваіх чальцоў такім чынам, каб ад адной фатаграфіі па спасылцы перайсці на сеткавы рэсурс і пазнаёміцца, нарэшці, з аўтарам. Паколькі здымкі ананімныя, інтрыга ў праекце прысутнічае, але: на жаль, у кароткі тэрмін “вялікі мур” сабраць не удалося, а Сяргей Ждановіч планаваў усё ж папрацаваць з канцэптам калектыўнай прысутнасці, выяўленнем пэўнага зрэзу. Хай неаднароднага, нераўназначнага, але статуснага сегмента. Калі лічыць маштаб не самым моцным бокам “Vortex preview”, то намер я б адзначыла як перспектыўны пры жаданні праект можна зрабіць доўгатэрміновы, дапаўняць лік удзельнікаў; у яго відавочна ёсці патэнцыял.
Наўмысна не дадаю ў гэтую групу архіўны польскі праект ад Albom.pl “Што не памірае, тое і не жыло”: рарытэтныя пахавальныя фатаграфіі з паўночнага ўсходу Польшчы, Ян Сівіцкі і Багуслаў Аўгусціс сабралі неапублікаваныя дакументы, пагрузілі сучаснага гледача ў пазачасавы кантэкст пахавання, і з жанравых сцэн цырымоніі паўстала метафізіка пераходу ў іншы свет. Уяўляецца, што гэта выказванне закончана, падоўжыць тут можна толькі сам прыём.
                
Паліфанічныя, відовішчныя

Адна з праблем сучаснага мастацтва камерцыялізацыя для фатографа напроўст звязана з відлвішчнасцю. І ў гэтай частцы многія аўтары задачу глядацкай і галерэйнай прывабнасці вырашаюць удала. Напрыклад, Андрэй Лянкевіч у праекце “Бывай, Радзіма” неварагодна адчувае фармат, магчымасці розных фатаграфічных прыёмаў, баланс злучэння ў адзінай экспазіцыі некалькіх кірункаў даследвання вялікага наратыву. Гэта пры тым: што  альбомная форма “Бывай, Радзіма” яшчэ наперадзе. Удакладнім; гаворка ідзе пра некалькі ўмоўных раздзелаў вялікай тэмы калажы з архіўнай ваеннай здымкай (пераможцы “Восенскага салона 2015”), з элементамі тапаграфіі горада, рэканструкцыяй, рэпартажнымі кадрамі. 


Для кожнай тэмы падабраны свой жанр, свая падача матэрыялаў: ал лініі Сталіна і псеўдавайсковых сувеніраў да партрэтаў-адлюстраванняў, у якіх герой паўстае ў двух абліччах, і толькі гледач можа вызначыць, хто перад ім.
У праграме МФМ гэта не адзіны поліфанічны праект. Ізраільская група Indie давяла тэму калектывізацыі да прыватнага жыцця і адкрыла 12 аўтарам “Выкліку дахаты” свае кватэры. У прамым сэнсе слова. У адсутнасць гаспадароў фатографы маглі напоўніць чужыя прасторы ўласным жыццём ці проста прыняць іх як свет Іншага альбо застацца на ўзроўні назіранняў. Дзіўна, наколькі па-рознаму аўтары змаглі адрэфлексаваць сваё адчуванне ў староннюю, але блізкую абалонкуад дакументацыі гардэроба да вяртання да ўласнай цялеснасці.
На скрыжаванні “экзотыка паўсядзённае Іншае”

У такім складаным становішчы апынулася група Sputnik Photos з праектам “Is(not)”. Ён пра Ісландыю. Гледзячы ў вочы жыхарам далёкай краіны, з аднаго боку, разумееш, чаму фатографу трэба ездзіць і паказваць тое, што знаходзіцца за далёкімі межамі. З іншага боку, канцэпцыя абвяшчае: аўтары змагаюцца са стэрыятыпі, 



Насамрэч праект, хутчэй, адукацыйны: ён сапраўды вучыць, як глядзець у вочы новаму, не прыстасовацца да Іншага, але і не адаптаваць яго да сваіх уяўленняў. Як заўсёды ў Sputnik, “Is(not)” навучальны: Агнешка Райс, Міхаіл Лучак, Рафал Мілях ужо не ў першы раз праводзяць у Беларусі майстар-класы, курыруюць праекты маладых фатографаў
Нераскрытае

“Па і супраць плыні. Сучасная фотаінтэрвенцыя: №1 Вікторыя Біншток, №2 Міхаэль Шэфер” мабыць самая загадкавая выстава МФМ. Яе можна ўспрымацьяк прамую дакументальную фатаграфію і только пазней адчуць: “Нешта пайшло не так”, Насамрэч аўтары робяць кампіляцыі з сеткавых вобразаў, у чарговы раз задаючы сабе і гледачу пытанне: што ёсць сапраўднае і што-маніпуляцыя? Ці можна адрозніць іх? Магчыма, калі б мы лепш ведалі сацыяльна- палітычны кантэкст, гульня з героямі, вобразамі і іх сімуляцыяй была б больш зразумелай. Сам па сабе прыём падмены не новы, але ў нашым выпадку гледач ідзе за аўтарамі інтуітыўна, адчуваючы нейкую недакладнасць, але не ведаючы, у чым менавіта адбываецца замяшчэнне. Самі аўтары кажуць, што даследуюць магчымасць фальсіфікацыі фатаграфіі. Падобныя ідэі тут былі: напрыклад, з нагоды Лі Харві Освальда, гісторыю жыцця якога ў Мінску Уладзімір Парфянок прапаноўваў “праіграць” як паслядоўнасць фэйкаў.


...Засталося ў мяне яшчэ жаданне: убачыуь выставу “Месца” (Сяргей Ждановіч, Сяргей Кажамякін, Андрэй Лянкевія, Вольга Прусак, Вольга Сазыкіна і Ігар Саўчанка) н толькі ў Лынтупах, але і ў Мінску.
Нераскрытае па віне самога гледача выяўляеш, калі ў дні МФМ афіша Мінска раптам напаўняецца спадарожнымі,паралельнымі практамі. Не кажучы ўжо пра майстар-класы і семінраы, палцягнуліся да”Месяца” госці з “Літоўскай прэс-фатаграфіі. 15 надоў”, фаварыт “Сямі” з праграмы МФМ-2015 Элан Лыскоў з праектам “Camino’, ‘Marionetta’ Мары Банэ, “Так! Нжта Мінск” ад фотаклуюа-цёзкі і “Мой Мінск” Анатоля Дрыбаса. Спрацоўвае, мабыць, эфект фестывалю, калі “ўсё” хочуць быць побач з паспяховай справай, разумеючы, што на высокай хвалі цікавасць публікі і ўвага прэсы гарантаваныя. 

Прэміі, амбіцыі

Бюро МФМ уручыла ўласныя прэміі - “Кандэнсату” Сяргея Гудзіліна (практ года), Аляксандру Васюковічу за праекты “Кожная трэцяя” і “Фота на памяць” (фатограф года), Антаніне Сераковай і камандзе выставы “Кандэнсат” (куратары), альбому Валерыя Лабко “Заўтрашняя фатаграфія“ (публікацыя).
Прэмія вызначалася па выніках 28-ці экспертных ацэнак, але прынцыпова важна, каб не сыходзілі ў пясок падзеі года, каб фіксавался як удалыя, так і малыпрыкметныя сёння, але перспектыўныя актыўнасці. Мой выбар схіляецца да “Фота на памяць” Аляксандра Васюковіча, акі змог пранесці дакументальную фатаграфію праз усе фільтры непрымання і захаваць персанальную адказнасць за кожны партрэт. 


Шлейф чалавечай трагедыі відавочна ў кожным выпадку.
У шорт-лісце, сярод іншых, “Восем гісторый” Валерыя Кацубы і Дзіна Даніловіч з практам “Anatomia. Мужчынскае цела”, дзве выдатныя разгорнутыя працы ў шырокіх рамках канцэпцый цялеснасці. Бясспрэчна, удача Бюро ў тым, што яно паспрабавала структураваць фатаграфічнйе пле, зай ймоўнае, але ў патэнцыяле цалкам матэрыяльная, а значыць матываванае і канкурэнтрна здольнае. Нават невялікія акцэнты ужо барацьба самалюбства, ужо выклік.

Mark