Даследаванне пра Сталоўку XYZ | BY
Багдан Хмяльніцкі:
Каардынаты XYZ
на менскім целе
53°53'26.5"N
27°32'13.7"E
У культурным жыцці Менска 2010-я адзначыліся практыкамі шматлікіх камандаў дзеячоў і дзяячак арт-поля па рэвіталізацыі занядбаных заводскіх і фабрычных прастораў дзеля пераўтварэння іх у прасторы крэатыўныя – сусветны трэнд постіндустрыяльнай эпохі, да якога хоць з пэўным спазненнем, але далучылася і Беларусь.
У Менску піянерамі засваення і трансфармацыі былых індустрыяльных памяшканняў у арт-прасторы сталі ў тым ліку «ЦЭХ», «Studio67», «Корпус», «Верх», «ОК16», «Ў». А ў 2016 годзе памяшканне зачыненай сталовай завода «Калібр» па адрасе вуліца Фабрыцыуса, 4, было таксама аддадзена ў арэнду пад стварэнне новай арт-прасторы – галерэі «Сталоўка XYZ».

У 1962 годзе ў Менску быў заснаваны завод «Калібр». Ен стаў значным прадпрыемствам у складзе ваенна-прамысловага комплексу СССР у галіне электроннай прамысловасці, вытворчасці радыё і дыягнастычнай апаратуры. Пасля распаду Савецкага Саюза ён, як і пераважная большасць беларускіх заводаў, застаўся ў дзяржаўнай уласнасці.
Хранатоп СТАЛОЎКА
Заводская сталовая, як прадпрыемства хуткага і даступнага харчавання, грала важную ролю ў штодзённым жыцці працаўнікоў_ц завода. I нягледзячы на тое, што з кожным годам колькасць сталовых змяншаецца, менавіта ў іх усё яшчэ магчыма заспець рытмы і атмасферу савецкага ладу жыцця. На самым пачатку трансфармацыі дух мінулай эпохі заставаўся амаль некранутым у калідорах сталоўкі завода «Калібр».
Масіўная бетонная лесвіца, што вядзе на трэці паверх будынка. Зялёныя, да болю знаёмыя кожнаму_ай постсавецкаму_ай чалавеку сцены калідораў дзяржаўнай інстытуцыі. Іх лабірынт прыводзіць то ў кабінеты былых кіраўнікоў_ц, то ў прадуктовыя цэхі.Адасобленае памяшканне кухні пад скляпеннямі вентыляцыйных труб. Стойкі водар нядаўна прыгатаванай ежы, які яшчэ не паспеў выветрыцца...
І ўрэшце сама сталоўка: строгі марш калон, сціплы дэкор у выглядзе металічных сценак-кратаў, роўныя шэрагі плафонаў свяцільняў на драўляных панэлях, абабітыя дэрмацінам крэслы ля накрытых цыратамі сталоў ды канвеерная стужка для бруднага посуду, што вядзе ў памяшканне мыйні. Паўсюль выцвілыя плакаты з пасланнямі, якія даўно ўжо згубілі сваю натхняльную моц.

Захаваць ідэнтычнасць
«Сталоўка XYZ» як праект стала ўнікальным прыкладам паглыбленай працы з кантэкстам локуса, у якім было вырашана па-максімуму выкарыстаць адметныя маркеры захаванай спадчыны праз іх адаптацыю дзеля патрэбаў сучаснасці. Падобны падыход праблематызаваў вострую і актуальную для Беларусі тэму пераемнасці насуперак папулярным інтэнцыям зруйнавання і чарговага стварэння нечага «ўпершыню». Рэалізацыяй праекта была здзейснена спроба захаваць ідэнтычнасць месца ў знак павагі да людзей, што доўгі час працавалі тут і рабілі свой унёсак у яго развіццё і функцыянаванне.
Публічная прастора сталовай была пераарыентавана ў месца, дзе адначасова «гатуюць» і «спажываюць» культурніцкі прадукт – з сістэмай паўнавартаснага харчавання з «трох блюд» і безумоўным чаргаваннем наяўнага меню (#eatart). Сталоўка як месца для штодзённых сустрэч працаўнікоў_іц завода, а таксама правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў «ад вяселляў да памінак» стала месцам размаітых культурніцкіх падзей: ад выстаў, лекцый і фестываляў да спектакляў, перформансаў і рэйваў.
Прынцып сталоўскага самаабслугоўвання перакачаваў у прынцып самаарганізацыі рэзідэнтаў_к і валанцёрскай кааперацыі. Разгерметызацыя памяшкання ад пераважна ўнутрызаводскага карыстання да максімальна даступнага, інклюзіўнага і бяспечнага мела за арыентыр стварэнне новага трэцяга месца, адкрытага для наведвання кожным і кожнай.
Трансфармацыя закранула ўвесь комплекс памяшканняў. Гэтак, сталовая стала галерэйнай прасторай, кухня – месцам правядзення канцэртаў і рэйваў, буфет – барам, мыйня пераўтварылася ў бюро Мінскага месяца фатаграфіі, а былы мясны цэх – у шоўрум.

Ікс-Ўай-Зэд, Ікс-Ігрэк-Зэт ці ХУЗ ?
Найменне новай арт-прасторы склалася з двух элементаў. І калі са «Сталоўкай» усё больш-менш зразумела, то спалучэнне трох літар «XYZ» выклікала ў наведвальнікаў_ц пэўныя складанасці ўжо на этапе вымаўлення поўнай назвы прасторы, якая агучвалася і як Ікс-Ўай-Зэд, і як Ікс-Ігрэк-Зэт, ці наўпрост ХУЗ. Такое ненармаванае, размаітае прачытанне назвы цалкам упісваецца ў плюральнасць сэнсаў, закладзеных у яе. Дык што ёсць «XYZ»?
1) Абрэвіятура XYZ фармальна працягвае пашыраную за (пост)савецкім часам традыцыю скарачэння назваў дзяржаўных інстытуцый (МУС, КДБ, Гарвыканкам – спіс можна працягваць бясконца). Рэаліі ХХІ стагоддзя, безумоўна, унеслі свае карэкціроўкі: тры літары не маюць за сабой канкрэтнай расшыфроўкі паводле вызначаных поўных словаў, што крытыкуе і дэканструюе падобную практыку моўнай рэдукцыі і спрашчэння наяўных сэнсаў.
2) Назва актуалізуе праблему ўзаемасувязі пакаленняў X, Y і Z, чыё сталенне прыйшлося на неаднолькавыя сацыяпалітычныя кантэксты. Хоць і ўсталяваныя паміж імі храналагічныя межы даволі прыблізныя і ўмоўныя, пакаленні адрозніваюцца паводле шэрагу параметраў. Найменне заяўляе прастору ў якасці месца для іх сустрэчы і інтэракцыі, а таксама задумваецца пра тое, чым звязаны гэтыя пакаленні і што кожнае з іх можа (пера)даць іншым.
3) Літары XYZ нанова праблематызуюць тэму перадвызначанасці чалавечай асобы наборам храмасом ва ўмовах сучасных рэалій. Назва працягвае лінію па пераасэнсаванні і хістанні зададзеных бінарных апазіцый, якое было ў свой час актуалізавана ў менскім арт-полі выставай «XXY» (галерэя сучаснага мастацтва «Ў», 2014 год). Але цяпер яна разбівае бінарнасць новым трэцім элементам, таямнічай Z-храмасомай.
4) Даволі прамым шляхам назва выкрывае дамінаване фалалогацэнтрызму ў мове. Візуальна літары нагадваюць слова «ХУЙ», але паступовая замена літар задае вектар на дынамічнае змяненне наяўнай гендарнай асіметрыі ў мовах.
5) Безумоўна, назва адсылае і да трохмернай сеткі каардынат. Арт-прастора маніфестуе сваю ўпісанасць у цела горада ды выхад з зададзенай дзвюма восямі плоскаці трохмернымі каардынатамі.
Абодва элементы назвы «Сталоўка XYZ» уступілі ў дыялог з назвамі іншых альтэрнатыўных культурніцкіх інстытуцый Менска ў спробах адшукаць уласную ідэнтычнасць («Ў»), намацаць сувязь з локусам («ЦЭХ», «Корпус»). Паколькі фармат падобнай прасторы для Беларусі адносна новы, цікава паназіраць за найменннямі-маркерамі, што прысвойваліся «Сталоўцы» ў медыя, сацыяльных сетках і штодзённым ужытку, сярод якіх крэатыўны кластар, пляцоўка для культурнай актыўнасці, эксперыментальная пляцоўка.

Перыферыя ў цэнтры
Месцазнаходжанне «Сталоўкі» ў гарадской прасторы характарызуецца своеасаблівай цэнтральна-перыферыйнай пазіцыяй. З аднаго боку, яна знаходзіцца ў самым цэнтры Менска. Завод «Калібр» як частка постваеннага індустрыяльнага раёна будаваўся побач з чыгункай, у адноснай блізкасці да галоўных вакзалаў горада («Менск-Пасажырскі», «Інстытут культуры», аўтавакзал «Цэнтральны»). Такая лакацыя была абрана найперш дзеля зручнасці супрацоўнікаў_ц завода, як жыхароў_ак Менска, гэтак і для тых, хто штодня прыязджаў на працу з навакольных гарадоў ды вёсак.
Непадалёк у 1984 годзе былі адчынены станцыі метро «Плошча Леніна» і «Інстытут культуры», якія ў далейшым трывала звязалі гэты раён з іншымі часткамі горада.
З іншага боку, вуліца Фабрыцыуса не з’яўляецца магістральнай. Трафік і праходнасць на ёй мінімальныя. Фактычна яна прыхавана ад вачэй большасці мінакоў дамамі па ажыўленай вуліцы Маскоўскай.
Абранае для арт-прасторы месца яскрава рэзаніруе з маргінальнымі пазіцыямі, якія на сённяшні дзень займае сучаснае (contemporary) мастацтва ў Беларусі. Не знаходзячы прызнання ў прасторах афіцыйных інстытуцый, размешчаных на галоўных вуліцах горада, яно мусіць шукаць і знаходзіць сабе месца на умоўнай перыферыі. Гэта адлюстроўваецца ў тым ліку на аспектах яго бачнасці і даступнасці.
Іншае пытанне, ці забяспечвала такое прыхаванае месцазнаходжанне большую бяспеку рэзідэнтаў_к ды наведвальнікаў_ц. Наяўнасць паблізу жылых дамоў стала стрымліваючым фактарам для развіцця «Сталоўкі» – званок незадаволенага_ай жыхара_кі дома насупраць быў здольны парушыць ход любога мерапрыемства (бадай што ў непасрэднай блізкасці да завода знаходзіцца РАУС Кастрычніцкага раёна).
Тым не менш, у медыя асобна адзначаўся патэнцыял «Сталоўкі XYZ» як месца, здольнага задаць імпульс пераўтварэнню вуліцы Фабрыцыуса ў новую арт-вуліцу Менска і паспрыяць далейшай дэцэнтралізацыі культурнага жыцця горада [1].

Рух на эмансіпацыю
Іншым вымярэннем дзейнасці «Сталоўкі XYZ» можна лічыць спробы дыялогу і навядзення мастоў паміж двума амаль што паралельнымі сусветамі дзяржаўнай інстытуцыі і альтэрнатыўнай культуры, падзеленымі нябачным ментальным «берлінскім» муром.
Прастора стала месцам дыслакацыі ініцыятыў і арганізацый самага рознага кшталту на прыналежнай дзяржаўнаму прадпрыемству тэрыторыі. Нягледзячы на выразную прысутнасць вертыкалі ў працэсе наладжвання камунікацыі з адміністрацыяй завода, кампраміс на пэўны час, падавалася, быў знойдзены.
Іншым выпрабаваннем стала камунікацыя на гарызантальным узроўні – паміж рэзідэнт_камі, перад якімі стаяла задача сумесна выпрацаваць пэўныя каштоўнасці і прынцыпы суіснавання дзеля плённай дзейнасці.
«Сталоўка» стала прытулкам як для сацыяльных праектаў і арганізацый культурнай, антыдыскрымінацыйнай, палітычнай, экалагічнай і іншых накіраванасцяў, гэтак і месцам нараджэння ды першых крокаў новых праектаў, якія надалей развіліся ў больш самастойныя і заўважныя ініцыятывы.
Усе разам рэзідэнты_кі спрабавалі намацаць шляхі пабудовы моцных супольнасцяў, якія б ядналі Розных і Іншых, актуалізуючы традыцыі талакі і развіваючы навыкі супрацы ды адказнасці, адначасова не дапускаючы самазамыкання ў гета.
«Сталоўка» заяўлялася ў тым ліку як эмансіпуючая прастора для творчага (сама)вызвалення, размаітых DIY-эксперыментаў, звязаных з даследаваннем ідэнтычнасці і сэксуальнасці (выстава «Тры працы ў сталоўцы» Януса Сама, тэатральны праект «Бог казыткі» рэжысёра Давіда Мгебрышвілі па п’есе Мікалая Рудкоўскага, дакументальны спектакль «Шэрая вясёлка» Лабараторыі сацыяльнага тэатра ECLAB рэжысёркі Валянціны Мароз, флэшмоб «One Billion Rising-2018», музычныя праекты камандаў #KeepMinskWeird, ØNULL, 34 Music Sessions, Мінскі фестываль ларпаў-2017, вечарыны danseoke, слоган «Вызвалі сваё ззянне!» ІІІ Міжнароднага фестываля квір-культуры DOTYK).
Яшчэ адным вектарам стала спасціжэнне сувязі паміж «Я» і «Мы», даследаванне наяўнасці межаў паміж прыватным і публічным (выстава «Мы (не) адныя», гульнятэка Queerspace, IV Месяц фатаграфіі ў Менску пад тэмай «Калектывізацыя»).
Унікальная канфігурацыя прасторы праз блізкасць «кухні» да «сталоўкі» задавала імпульс да інтэракцыі паміж «творцамі» і «спажыўцамі», а таксама спалучала гэтыя дзве прасторы ў адну, пераадольваючы дыхатамію, эмансіпуючы творц_аў ды гледачоў_ак у сутворц_аў і сугледачоў_ак.
Прастора спрыяла даследаванню існай сацыяпалітычнай і культурнай рэальнасці сучаснай Беларусі (site specific выстава «Аскепкі» Аляксея Талстова i перформанс «Нацыянальныя прыкметы» Міхаіла Гуліна, выстава «Выхоўваць новыя густы» Сяргея Кірушчанкі, круглы стол «Гендарны гвалт у дачыненні ЛГБТК+ у Беларусі»), праблематызацыі, выкрыццю механізмаў дзеяння і далейшай дэканструкцыі пануючых нормаў і канонаў (літаратурны форум «La Femme», святкаванне IDAHOBIT, мерапрыемствы платформы «Работай Больше! Отдыхай Больше!», Really Free Market).
Важна адзначыць, што «Сталоўка» неаднаразова станавілася пляцоўкай для міжнароднага дыялогу, абмену меркаваннямі і бачаннямі, рэпрэзентацыі «іншай», «нябачнай» Беларусі ды спалучэння беларускага і замежнага дыскурсаў (ІІІ Міжнародны фестываль квір-культуры DOTYK, мерапрыемствы платформы «Работай Больше! Отдыхай Больше!», IV Месяц фатаграфіі ў Менску, Мінскі фестываль ларпаў-2017, Міжнародная навуковая канферэнцыя «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях»).
Згортванне ўтопіі
Наколькі паспяхова дзейнасць рэзідэнтаў_к «Сталоўкі» спрыяла разамкненню гетаізацыі альтэрнатыўнай культуры і выхаду каштоўнасцей, супольнасцяў і праектаў, што гатаваліся на яе «кухні» ў шырокія масы? Наколькі вялікім і значным стаў ахоп яе дзейнасці па пераўтварэнні сацыяльнага краявіду краіны?
Для Менска, як горада, што славіцца сваёй адвечнай накіраванасцю ў прыўкрасную светлую будучыню (будзь-якую, камуністычную альбо айцішную), знакавай падзеяй стаў арт-праект «Утопія. Месца, якога няма», які стаў спробай кансалідаваць пошукі ўтопіі ў размаітых праявах у памяшканнях адной канкрэтнай былой заводскай кухні – ячэйкі таго самага «Горада СОНца», апісанага Артурам Клінавым.
Але мяжа, што адасабляе ўтопію ад антыўтопіі заўжды даволі хісткая. Выспа творчай свабоды «Сталоўкі» не здолела абараніць сваіх насельнікаў_ц ад затрыманняў падчас «халоднай вясны» 2017 года. Канчатковае згортванне ўтопіі адбылося праз год.
Спробы сімбіёзу арт-прасторы з заводам натыкнуліся на страх прадстаўнікоў_ц адміністрацыі апошняга сутыкнуцца з Іншым ды паспрабаваць паразумецца, што мела вынікам раптоўнае выгнанне з тэрыторыі «Сталоўкі» IV фестываля квір-гісторыі DOTYK, а пасля і закрыццё самога памяшкання.
Сімвалічна, што такім чынам гісторыя «Сталоўкі» цікавым чынам пераплятаецца з гісторыяй ЛГБТК-прайдаў у Мінску [2]. Масавыя, але нерэгулярныя публічныя шэсці 2000-пачатку 2010-х скончыліся напаўпублічнай акцыяй «Прайд-трамвай» у 2012 годзе – з аднаго боку актывісты_кі праехалі праз увесь горад, што зрабіла гэты прайд самым працяглым у менскай гісторыі, але з іншага боку непасрэдныя камунікацыя ўдзельнікаў_ц акцыі з гараджан_камі і ўласна гарадской прасторай была мінімальнай [3].
У кантэксце «Сталоўкі XYZ» такой апошняй напаўпублічнай (не)выставай стаў праект Сяргея Шабохіна «18 | Практыкі Падпарадкавання», які ўяўляў сабой прадстаўлены ў поўным аб’ёме аўтарскі музей аб’ектаў страху, што візуалізуюць механізмы ўмяшальніцтва дзяржавы ў жыццё сваіх грамадзян_ак, найперш у беларускім кантэксце [4]. Паколькі прастора «Сталоўкі XYZ» ужо была зачынена адміністрацыяй завода, доступ на выставу быў абмежаваны – патрапіць на яе можна было толькі па папярэднім запісе праз сімвалічныя дзверы грузавога ліфта, яшчэ адной яскравай ілюстрацыяй што да маргінальных пазіцый «за зачыненымі дзвярыма» сучаснага беларускага мастацтва, гэтаксама як і шматлікіх сацыяльных груп.
Прастора-намад?
Можна вылучыць яшчэ адзін трэнд альтэрнатыўных культурніцкіх інстытыцый 2010-х – намадства. У сілу розных прычын (палітычных, эканамічных, асабістых) шматлікія прасторы («ЦЭХ», «Ў», «Studio67») і арганізацыі былі вымушаны змяняць сваё месцазнаходжанне, часам неаднаразова. Цяпер і «Сталоўка XYZ» стала тым самым «месцам, якога няма».
Застаецца адкрытым пытанне, ці зможа гэты праект стаць часткай намадскага руху і перарадзіцца ў новым месцы? Якая частка яго былой ідэнтычнасці захаваецца, а якая зменіцца? Альбо гэта ўжо назаўжды закрыты праект, узгадаць жыццё якога магчыма хіба што ў пастах сацыяльных сетак ды ўспамінах рэзідэнтаў_к ды наведвальнікаў_ц?
Тым не менш, лёс «Сталоўкі XYZ» як маніфест і крытычны каментар да існай культурніцкай сітуацыі папоўніў корпус эксперыментальных даследаванняў-зрэзаў ідэалагічнага поля сучаснай Беларусі. Як чалавек, які пэўным чынам прычыніўся да дзейнасці «Сталоўкі», я ўсцешаны, што шматлікія аспекты яе існавання адцяпер заархіваваны на гэтым сайце, падтрымліваючы кульгаючыя механізмы калектыўнай памяці ў Беларусі. Пэўныя знешнія складанасці заўжды вымагаюць пошукаў новых фарматаў рэалізацыі ўласных ідэй і праектаў.
Магчыма, назапашаны вопыт «Сталоўкі» стане імпульсам да новых спробаў стварэння ўтопій насуперак неспрыяльным рэаліям і нанясення іх каардынатаў на менскае (і не толькі) цела.